«На апублікаваных у адкрытых крыніцах фотаздымках бачныя абломкі ракеты паветранага базавання AS-15 Kent [так у класіфікацыі НАТА называюць ракеты Х-55], якая была, відавочна, збітая», — сказана ў зводцы.

Як нагадвае брытанская разведка, гэтыя ракеты былі створаныя ў 1980-я гады выключна як сродак дастаўкі ядзерных боепрыпасаў. Пры гэтым боегалоўка з ракеты, якую выкарыстоўвалі падчас удару па Украіне, была знятая і, верагодна, замененая баластам.

«Хоць такая інертная зброя можа нанесці нейкую шкоду за кошт кінетычнай энергіі, якой валодае ракета, і нявыкарыстанага паліва, яна наўрад ці зможа дакладна паразіць запланаваную цэль», — паведамляе брытанскае Міністэрства абароны.

На думку брытанскай разведкі, Расія «хутчэй за ўсё спадзяецца, што такія ракеты будуць служыць у якасці лжывых мішэней і змогуць адцягнуць увагу сістэм супрацьпаветранай абароны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лёлік / Адказаць
26.11.2022
"Дзякуй" і на тым! Ад гэтых можна было чакаць, што й не здымалі бы.. Менавіта ж да такога заклікаюць прапагандысты з раніцы да ночы ўжо паўгады...
0
SHOS / Адказаць
26.11.2022
Лёлік, можно пропагандистов вместо боеголовок.
6
-- / Адказаць
26.11.2022
Лёлік, думаеце іншы бок так не робіць? не пазбаўляецца на гэтай немагчымай вайне ад старога ламачча за кошт жыццяў простых украінцаў?
расея безумоўна монстр. але яна асабліва і не хавае свой твар. а вось захад - гэта ваўкі ў авечай шкуры
Польшча перадала (і тое здаецца ў крэдыт) старыя савецкія танкі, спадзеючыся атрымаць сабе узамен натаўскія больш новыя... і не толькі Польшча... абнавіць, так бы мовіць, "аўтапарк" за кошт жыцця ўкраінцаў
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру