«На апублікаваных у адкрытых крыніцах фотаздымках бачныя абломкі ракеты паветранага базавання AS-15 Kent [так у класіфікацыі НАТА называюць ракеты Х-55], якая была, відавочна, збітая», — сказана ў зводцы.
Як нагадвае брытанская разведка, гэтыя ракеты былі створаныя ў 1980-я гады выключна як сродак дастаўкі ядзерных боепрыпасаў. Пры гэтым боегалоўка з ракеты, якую выкарыстоўвалі падчас удару па Украіне, была знятая і, верагодна, замененая баластам.
«Хоць такая інертная зброя можа нанесці нейкую шкоду за кошт кінетычнай энергіі, якой валодае ракета, і нявыкарыстанага паліва, яна наўрад ці зможа дакладна паразіць запланаваную цэль», — паведамляе брытанскае Міністэрства абароны.
На думку брытанскай разведкі, Расія «хутчэй за ўсё спадзяецца, што такія ракеты будуць служыць у якасці лжывых мішэней і змогуць адцягнуць увагу сістэм супрацьпаветранай абароны».
расея безумоўна монстр. але яна асабліва і не хавае свой твар. а вось захад - гэта ваўкі ў авечай шкуры
Польшча перадала (і тое здаецца ў крэдыт) старыя савецкія танкі, спадзеючыся атрымаць сабе узамен натаўскія больш новыя... і не толькі Польшча... абнавіць, так бы мовіць, "аўтапарк" за кошт жыцця ўкраінцаў