Калі вы вельмі хочаце абудзіць у сябе навагодні настрой — наперад на рынак па мандарыны. Вялікія, маленькія, кіслыя і салодкія — выбірайце, якія больш падабаюцца. Цана пытання — ад 4 рублёў (за грузінскія). Заадно, калі любіце хурму, можна прыхапіць і яе: на рынку гэтай садавіны з'яўляецца ўсё больш. Прадаўцы не стамляюцца паўтараць: бярыце зараз, потым не будзе. Знайсці можна за 5 рублёў.

Чым яшчэ можна пацешыць сябе ў халодны час года? Скарбніца вітамінаў — свежая зеляніна. Кроп, пятрушка вашыя за 1,2 рубля, шчаўе за 1,5 рубля, рукала за 3. Пакупнікі бяруць і чабор з размарынам па 6 рублёў, базілік — па 7, мяту — па 4. Дапоўніць салаты можна зелянінай шпінату і кінзы па цане 2 рублі.

Вернемся да аранжавай палітры: апельсіны ляжаць на прылаўках круглы год. Цяпер кілаграм цытрусу абыдзецца ў 4 рублі. Побач — грэйпфрут і памела па той жа цане. А вось лімоны можна ўзяць за 3 рублі. Папесціць смакавыя рэцэптары можна і іншай экзотыкай: ананас па 15 рублёў за кілаграм, ківі — 3 рублі, гранат — ад 4,5. Манга знайшлі за 25 рублёў.

Нягледзячы на снег, усё яшчэ можна набыць духмяную дыню. Прадаўцы ўсталявалі цэннік у 7 рублёў за кілаграм. Тут жа ляжаць і бананы за 2,5 рубля. Класічны варыянт — яблыкі ад 1,5 рубля і грушы ад 2. Каб атрымаць асалоду ад вінаграду, давядзецца аддаць 3,5 рубля.

А па якіх цэнах адпускаюць гародніну? Цэны на памідоры пачынаюцца ад 6,5 рубля, на агуркі — ад 4,5, балгарскі перац — таксама 4,5. Маладая радыска і каляровая капуста ляжаць на прылаўку па 5 рублёў за кілаграм. Салату «Айсберг» можна купіць па 80 капеек за 100 г. Яшчэ адзін важны прадукт у рацыёне харчавання зімой — часнок. Прадаюць яго за 7,5 рубля, такая ж цана ў баклажана і брокалі.

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2