На адным з шынамантажоў за змену поўнага камплекту (4 колы) для легкавых аўтамабіляў і мінівэнаў цана вагаецца ў межах 55 (R13—R14) — 80 рублёў (R21—R22). У кошт уваходзяць зняцце і ўстаноўка кола, дэмантаж і мантаж шыны, балансіроўка кола, ачыстка і герметызацыя бартоў, напампоўка і праверка ціску.

На іншым аб'екце за змену колаў R14 у рамках пераднавагодняй зніжкі замест 59,6 рубля кліенту прапануюць заплаціць 50 рублёў.

Увогуле ж, як тлумачыць супрацоўнік аднаго з сэрвісаў: «Цана за «пераабуванне» залежыць ад памеру шын. Напрыклад, за змену R13—R14 мы бяром ад 40 да 50 рублёў, за R15—R16 — ад 50 да 60 рублёў, за R17 і вышэй — ад 60 да 70 рублёў».

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0