Байдэн збочыў з дарогі, падышоў да акна і даў дзецям праз шкло зрабіць з сабою сэлфі. Здымкі і відэа пасля шырока разышліся па сацсетках і сталі мемам.






Прэзідэнт ЗША днямі здзейсніў сямейную паездку на востраў Нантакет у штаце Масачусетс. Калі ён ішоў па вуліцы, дзеці, якія сядзелі ў рэстаране Lemon Press, заўважылі прэзідэнта і сталі крычаць, звяртаючыся да яго. А той зрабіў нечаканы ўчынак.