Мараканцы пасля фінальнага свістка. Фота: Frank Augstein / AP
Гэтая перамога стала трэцяй у гісторыі выступленняў на чэмпіянатах свету. Мараканцы выйгралі матч на мундыялі ўпершыню з 1998 года — тады было 3:0 супраць Шатландыі.
Пасля двух тураў у Марока 4 ачкі, заключны паядынак каманда правядзе супраць Канады ў чацвер.
Канада ж сёння а 19-й гадзіне гуляе з Харватыяй.
Некалькімі гадзінамі раней Коста-Рыка перамагла Японію 1:0 (Фулер, 81-я).





