Усё адбылося ўчора ўвечары, 27 лістапада, у аграгарадку Дворышча на мясцовым вадаёме (сажалка-копань). У 22:51 ў Дзяржынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіў сігнал, што на вадаёме, магчыма, патанулі тры чалавекі. Праз 15 хвілін да месца здарэння прыбылі ратавальнікі, паведамляе мясцовы сайт.

Паблізу палонкі на адлегласці 6 метраў ад берага знайшлі асабістыя рэчы рыбакоў. Са слоў сваякоў, з 9 вечара мужчыны перасталі выходзіць на сувязь. Усе трое зніклых — мясцовыя жыхары. Адзін 1971 г. н. і яшчэ двое — 1988-га.

У ходзе выратавальнай аперацыі работнікам Дзяржынскага РАНС тым жа вечарам удалося дастаць з вады цела аднаго з патанулых. Раніцай да месца выехалі таксама прафесійныя вадалазы. Пошукі працягваюцца.

У МНС нагадваюць: забаронена выходзіць на неакрэплы лёд, а таксама выходзіць на лёд у цёмны час сутак, у непагадзь і ва ўмовах дрэннай бачнасці. Рыбакам цяпер рэкамендуюць устрымацца ад лоўлі рыбы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юзік са станцыі Крулеўшчына / Адказаць
28.11.2022
Гэта не кабздзец, гэта -- поўны кабздзец! Яшчэ хвалі на глыбоцкіх азёрах набягаюць на бераг! А той Дзяржынск, што -- беларускі полюс холаду? На 300 км -- далей на поўдзень!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру