Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб зрабіць смажаную бульбу з беконам і мёдам, вам спатрэбіцца:

  • 4 бульбіны (абярыце іх і нарэжце на кубікі даўжынёй 2 сантыметры)
  • 1 галоўка часнаку
  • 1 сталовая лыжка алею + яшчэ трохі для палівання
  • 3 палоскі бекону, нарэзаныя на кавалкі
  • 2 сталовыя лыжкі вадкага мёду
  • дробка шматкоў перцу чылі (ці дробка молатага чырвонага перцу)
  • соль
  • сыр фета для пасыпання
  • пасечаная пятрушка для ўпрыгожвання
  1. Пакладзіце бульбу ў каструлю і заліце халоднай вадой, дадайце 1 сталовую лыжку солі. Давядзіце да кіпення і варыце 7—8 хвілін або да мяккасці. Зліце ваду і пакіньце бульбу ў каструлі на 10 хвілін.
  2. Разагрэйце духоўку да 220 градусаў.
  3. Пакрыйце бляху слоем алею і пастаўце яе ў духоўку на 10 хвілін.
  4. Разбярыце галоўку часнаку на зубкі і пакладзіце іх на квадрат з фольгі. Апырскайце часнок алеем і загарніце яго ў фольгу так, каб ён быў запячатаны.
  5. Пакладзіце падрыхтаваную бульбу і часнок на бляху і запякайце на працягу 30 хвілін. Перамяшайце бульбу і запякайце яшчэ 10—15 хвілін ці пакуль яна не стане хрусткай і залаціста-карычневай.
  6. Калі бульба будзе амаль гатовая, абсмажце бекон на патэльні, пакуль ён не стане хрусткім і не падрумяніцца з усіх бакоў.
  7. Дадайце да бекону мёд і перац чылі, перамяшайце.
  8. Пакрыйце бульбу сумессю бекону з мёдам і выцісніце з лупіны некалькі зубкоў смажанага часнаку (колькі — вырашаць вам). Добра ўсё перамяшайце, каб бульба была цалкам пакрытая беконам з дадаткамі.
  9. Пасыпце бульбу сырам фета і пятрушкай і падавайце.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Чыпсы з гародніны — незвычайна, проста і эканомна

Рэцэпт на выхадныя. Піца ў колцах — і вашы дзеці будуць пішчаць

Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1