ЕС унёс абыход санкцый у спіс злачынстваў
«Уключэнне парушэння абмежавальных мер у спіс «злачынстваў ЕС» з'яўляецца першым з двух крокаў, накіраваных на забеспячэнне аднолькавай ступені прымянення санкцый на ўсёй тэрыторыі ЕС і прадухілення спроб абысці або парушыць абмежаванні», — гаворыцца ў паведамленні.
Фота: Virginia Mayo / AP Photo
У канцы мая Еўракамісія выступіла з прапановай разглядаць абыход санкцый як злачынства супраць Еўразвяза. Мера накіравана на тое, каб гарантаваць «фактычную канфіскацыю» актываў фізічных і юрыдычных асоб, якія парушаюць санкцыйныя меры.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ