Пірожнае «Лёгкае сметанковае» («Воздушно-сливочное»)

«Ратуе ад стрэсаў мегаполіса»

Для мінчанкі Кацярыны пірожнае «Лёгкае сметанковае», якое вырабляе мінскі Хлебазавод №3, — гэта бюджэтны варыянт вядомага дэсерту «Паўлова».

«Зразумела, што смак не адзін і той жа, але ж падобна. Дужа люблю спалучэнне хрустка-лёгкай тэкстуры з далікатнасцю мяккага сметанковага крэму. Знешне нагадвае нешта снежнае, асацыюецца з навагоднімі святамі», — расказвае Кацярына пра сваю любоў да «Лёгкага сметанковага».

Гэтыя пірожныя мінчанка спажывае, калі доза салодкага мусіць выратаваць яе ад стрэсаў мегаполісу. Хаця б часова.

«У сітуацыі эканамічнага крызісу ўсё часцей згадваю параду нібыта Марыі-Антуанэты французскім беднякам. «Калі ў іх няма хлеба, то няхай ядуць пірожныя!» І гэтыя пірожныя — не самы дрэнны варыянт».

Як на дражджах

За паўтара года назіранняў за цэннікам пірожнага «Лёгкае сметанковае» цана вырасла на 78,6% (у пераліку за кілаграм). 

Першае фота — за травень 2021 года. У кафэ пры знакамітай мінскай краме «Каравай», дзе прадаецца прадукцыя наўпрост ад вытворцы з мінімальнымі надбаўкамі, гэты дэсерт можна было набыць за 77 капеек за штуку, ці 15,4 рубля за кілаграм. 

Злева — цэннік за май 2021 г., справа — за кастрычнік 2021 г.

24 лістапада 2022 года пірожнае ў тым жа «Караваі» каштавала 1 р. 65 к. за штуку (а вага вырасла на 10 грамаў), ці 27,5 рубля за кілаграм.

Злева — цэннік за май 2022 г., справа — за ліпень 2022 г.

Такім чынам, за паўтара года назіранняў цана пірожнага «Лёгкае сметанковае» паспела вырасці амаль удвая: з 15,4 да 27,4 рубля за кіло. З канца кастрычніка рост спыніўся — ілюстрацыя таго, што адбываецца з цэнаўтварэннем агулам па краіне. 

Цэннік на лістапад

Эканамічны рэкорд

У кастрычніку ў Беларусі было зафіксаванае гістарычнае зніжэнне індэкса спажывецкіх цэн. Упершыню з 1991 года паказчык страціў больш за 1% у адносінах да папярэдняга месяца.

Асноўнай прычынай стала дзяржрэгуляванне цэн на працягу ўсяго ланцуга вытворчасці.

6 кастрычніка Лукашэнка забараніў павышаць цэны. 19 кастрычніка ўлады Беларусі ўвялі новыя правілы і абмежаванні. Цяпер павышаць цэны можна толькі з дазволу ўладаў. 

У той жа час у кастрычніку захаваўся рост цэн на малако і вырабы з яго, сыры і курыныя яйкі (на 0,8% па кожнай з груп). Значыць, і згаданае вышэй пірожнае мусіла падаражэць, бо мае ў саставе цукар, згушчанае малако, яечны бялок і сметанковае масла.

Аднак ніводнай капейкі да ранейшай цаны не дадалося.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
вой.. / Адказаць
28.11.2022
мінскі аналаг французскага печыва «макарон» ці дэсерта «Паўлава»
https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/304151
...
ды гэта ж нейкія ϖські
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру