«Тыя, хто яшчэ не паспеў актываваць пакет «Скачай увесь інтэрнэт!», могуць зрабіць гэта да 4 снежня. На працягу сямі сутак з моманту актывацыі акцыйнага пакета інтэрнэт-трафік у рамках дзеючага тарыфнага плана мабільнай сувязі ў сетках 3G і 4G не будзе ні расходавацца, ні аплачвацца. Пры гэтым інтэрнэт будзе працаваць без якіх-небудзь абмежаванняў як па хуткасці, так і па аб'ёме», — гаворыцца ў паведамленні. З яго вынікае, што тыя абаненты, якія раней ужо падключалі паслугу, зрабіць гэта зноў не змогуць.

Актываваць акцыйны пакет трэба праз дадатак «Мой А1» (у раздзеле «Паслугі» перайсці ва ўкладку «Даступныя»). Падключэнне пакета даступнае ўсім карыстальнікам тарыфных планаў А1 для фізічных асоб, а таксама абанентам шэрагу тарыфных планаў для юрыдычных асоб, якія працуюць не праз закрытую карпаратыўную сетку.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0