Да гэтага ўжо прайшоў ператрус у яе маці, што жыве у прыгарадзе Наваполацка. Таксама, згодна з паперамі, якія пабачылі яе родныя, плануецца ператрус па месцы прапіскі мужа Вольгі.

Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі.

Афіцыйная падстава для ператрусу — крымінальныя справы, заведзеныя за разгалошванне нейкіх сведчанняў і абразу нейкіх трох асоб. Але падчас ператрусу сілавікі распытвалі пра дзейнасць Руху за свабоду, пра яго кіраўніка Юрыя Губарэвіча, а таксама ці займаецца Вольга за мяжой нейкай палітычнай дзейнасцю.

Па выніках першага ператрусу была забраная тэхніка сваякоў Вольгі, але ніякіх пратаколаў ці вопісу забранага сілавікі не пакінулі, спасылаючыся на тое, што гэта не прадугледжана Крымінальна-працэсуальным кодэксам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру