У Дзяржынску і Фаніпалі сцены дамоў распісалі мураламі з выявамі чырванакніжных жывёл
Праект рэалізоўваўся ў Дзяржынскім раёне мясцовым райвыканкамам пры фінансавай падтрымцы Мінпрыроды. Ідэя была ў тым, каб сцены шматпавярховікаў распісаць мураламі з выявамі жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.
«Контур малюнка наносіўся з дапамогай праектара, таму працаваць даводзілася ў цёмны час сутак. А днём ішлі фарбавальныя работы», — пішуць мясцовыя журналісты.
Усяго было створана 25 муралаў: 14 у Фаніпалі і 11 — у Дзяржынску. Ідэю рэалізавала каманда мастакоў-графіцістаў Zadelo.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ