25-гадовая кіроўца «Аўдзі», праязджаючы скрыжаванне, не справілася з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет, урэзалася ў прыдарожнае дрэва і загарэлася.

Кіроўца і дзве пасажыркі легкавушкі (25, 19 і 24 гадоў) загінулі на месцы. 22-гадовую дзяўчыну выкінула з аўто, з траўмамі яна дастаўлена ў бальніцу.

На месцы працуюць следчыя. Працу каардынуе начальнік СК па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шалухін.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
47
Абуральна
2