«У нас крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці было нямала. Нават нейкі, вобразна кажучы, запас у вас утварыўся. Мы тады дамаўляліся, што мы павінны аператыўна разгледзець крымінальныя справы «экстрэмісцкай накіраванасці». Якая сітуацыя?» 

Эўфемізмам справы «экстрэмісцкай накіраванасці» лукашэнкаўцы называюць палітычныя працэсы.

Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў аб стварэнні ў Следчым камітэце падраздзялення па супрацьдзеянні кіберзлачынствам.

«Як яно працуе? Я ўсё больш і больш чую інфармацыі ў нашых СМІ аб тым, што гэта вельмі важны напрамак і злачынстваў у гэтай сферы менш не становіцца, на жаль, — сказаў ён. — Таму і было створана адпаведнае падраздзяленне. Якая тут сітуацыя, як яно працуе?»

Яшчэ адной тэмай стаў стан спраў у самім камітэце, праца з кадравым складам. Лукашэнка нагадаў, што раней, да прызначэння Дзмітрыя Гары, былі пэўныя трывожныя сігналы з нагоды СК:

«Таму прыйшлося і кіраўніцтва ў пачуццё прыводзіць. Вы сталі старшынёй Следчага камітэта. Што за гэты час змянілася? Як працуе ведамства і канкрэтныя супрацоўнікі?» — паставіў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11