Фота: vk.com/by.traktor

Тое, колькі беларусаў занятыя вынаходніцтвам уласных мадэляў трактарнай тэхнікі, пераконвае: трактары — наша другое «я», таму мы і вырабляем сваіх заводскіх «беларусаў».

Фота: vk.com/by.traktor

Гэты, «вясёлага» колеру, самаробны трактар з'явіўся на свет у 2016 годзе. Пад капотам у яго «статак з 75 коней». Кошт — 2 тысячы рублёў. Пакупнікоў ён чакае ў Астрашыцкім Гарадку.

Стваральнік ацэньвае яго стан як «сеў і паехаў». Ён піша, што «тармазы і рулявое выдатныя». «Няма традыцыйных плямаў алею або тасолу пад трактарам! Нічога не капае, не стукае, не пукае».

З апісання тэхнічных характарыстык вынікае, што сабраны трактар з начыння расійскага аўтапраму.

У адным з каментароў з афарбоўкі трактара пажартавалі: «клоўн без колаў застаўся». Незвычайная машына выклікала цікавасць.

Фота: vk.com/by.traktor

Гэты трактар стваральнік называе «міні-шасікам». Ён сабраны сёлета і каштуе 8 624 рублёў. Пакупніку гаспадар абяцае ў падарунак колы і рухавік.

Магутнасць машыны — 18 «коней», а яе грузапад’ёмнасць — 600 кілаграмаў. Паводле гаспадара, трактар мае фаркоп для легкавога прычэпа. Кузаў адкідны. У камплекце плуг і навясная барана.

Каментатары дыскутуюць пра цану трактара: лічаць яе завышанай.

Фота: vk.com/by.traktor

Гэтаму «грознаму» трактару-самаробку тры гады. Ён сабраны з расійскага і балгарскага начыння. Кошт — 5 174 рублёў.

Гаспадар запэўнівае: яго машына магутная і манеўраная.

Каментатары сумняваюцца ў адэкватнасці выстаўленай за такі трактар цаны.

«Тэхніка прыкольная, але, калі шчыра, мнагавата», — адзначаюць яны.

Фота: vk.com/by.traktor

Гэты з выгляду нязграбны самаробны трактар гаспадар называе «нямецкім», бо рухавік у яго з Audi.

Створана машына ў 2021 годзе, а каштуе яна больш за 3 тысячы рублёў. Гаспадар абяцае плуг у падарунак.

Фота: vk.com/by.traktor

За гэты трактар уладальнік прасіў 1 254 рублёў. Машыне амаль 15 гадоў. Цягне яе бензінавы рухавік ад Volkswagen, а задні мост узяты з расійскага аўто.

Трактар, як паведаміў гаспадар, ужо купілі.

Фота: vk.com/by.traktor

Цана гэтага прыгажуна была 3600 рублёў. Як запэўніваў гаспадар, на трактары дызельны рухавік турба Volkswagen і ў яго 16 перадач. Машына аснашчаная гідраўлікай. Для кіроўцы і пасажыра — камфортныя сядзенні.

«Кошт вельмі заніжаны, добры апарат», — лічаць каментатары. Ахвотным агледзець трактар жыўцом гаспадар паведаміў, што ўжо яго прадаў.

Гэтую малечу стваральнік прадае за 3,8 тысячы рублёў, але дапускае торг. У рэкламаванні мужчына не шматслоўны. Ён адзначае, што ягоны трактар «выдатны памочнік». Як вынікае з прыватнай старонкі, гаспадар яшчэ той штукар. Выстаўленая на продаж машына — не першая яго распрацоўка.

«Клёвы апарат. Не зважай на кухонных «экспертаў», — хваляць яго каментатары і зычаць удачы ў продажы.

Чытайце таксама:

Жыхар Вілейкі сваімі рукамі сабраў усюдыход, яго назвалі «Бегемотам»

МТЗ хоча рабіць трактары з газавымі рухавікамі і трактары-беспілотнікі

Рыбацкія боты да пояса і трактары, што плаваюць у вадзе. Як збіраюць журавіны на Палессі

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру