На гэты момант вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі Гомеля ў рэанімацыйным аддзяленні. Гэту інфармацыю пацвердзілі адвакату ў бальніцы.

Папала яна туды 28 лістапада, шпіталізавалі Марыю ў першае хірургічнае аддзяленне. Перад гэтым праходзіла інфармацыя, што Калеснікаву змясцілі ў ШІЗА, але не было звестак, калі і наколькі яна туды трапіла. 

Усіх палітзняволеных перыядычна, часам на працяглы тэрмін, змяшчаюць у ШІЗА (у карцар) без падстаў для таго. Выглядае, што такі загад у калоніі прыйшоў зверху, бо такая інфармацыя даходзіць з усіх ІК, хоць ступень жорсткасці абыходжання з палітвязнямі, мяркуючы па наяўнай інфармацыі, у розных калоніях розная, і гэта залежыць ад кіраўніцтва устаноў.

Пазней у канале Віктара Бабарыкі з'явілася дадатковая інфармацыя:

«Машу прывезлі ў бальніцу з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі 28 лістапада. Цяпер яна ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем. Заўтра павінны перавесці ў хірургічнае аддзяленне».

Выданне «Зеркало» на падставе сваіх крыніц сцвярджае, што ў Калеснікавай былі праблемы са страўнікам.

Калі вы ці вашы знаёмыя працуюць у бальніцы Гомеля і вы маеце больш інфармацыі пра Марыю Калеснікаву, пішыце нам у @nasa_niva_bot ці на [email protected] Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

37
Anatol Starkou / Адказаць
29.11.2022
Гордая. Занадта. Шкада дзяўчынку. Відаць ня ведала лёс Андрэя Клімава,
Не дай Бог загубяць Марыю.
0
Грышка / Адказаць
29.11.2022
Божа, калі ласка, згаі Марыю ў целе, розуме й духу. Зьберажы яе. Дай ёй моцнага здароўя й доўгага жыцьця. Абарані яе ад зла. Вызвалі яе з турмы. Няхай дажыве да вольнае Беларусі. Амін.
1
гобба / Адказаць
29.11.2022
Скрестил пальцы за Вас, Мария! Держитесь Всем гадам на зло! Вы из стали
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру