Імшы па-беларуску ў Польшчы ўжо вядуцца ў касцёлах Варшавы, Кракава, Познані, Гданьска, Лодзі.
Цяпер гэта будзе і ў Беластоку ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай па адрасе Уроцлаўская, 8.
Адпраўляць набажэнствы будзе ксёндз Гжэгаж Балеста, які да гэтага 7 гадоў меў служэнне ў Беларусі.
Адна з ініцыятарак правядзення беларускамоўных набажэнстваў для каталікоў Беластока кажа:
«Гэта штосьці дарагое, што нагадвае нам, хто мы, адкуль мы сюды прыехалі, што мы беларусы, што ў нас ёсць свая беларуская мова. І мы вельмі ўдзячныя, што нам дазваляюць маліцца на сваёй роднай мове, хоць мы тут меншасць, але жыхары Польшчы».






мда... а дзе ж касцёл Маці Божай Беларускай?