«Сябры праграмісты, дызайнеры, маркетолагі ды прадпрымальнікі! А таксама сяброўкі праграмісткі, дызайнеркі, маркеталагіні ды прадрымальніцы, доктаркі, даследчыцы, актывісткі ды ўсе-ўсе-ўсе!

У нас тут зусім хутка запуск нашай дарагой Лічбавай Беларусі ака Новая Беларусь. З гэтай нагоды, мы разам з нашымі сябрамі і партнёрамі з Imaguru Startup HUB ладзім хакатон для Новай Беларусі. Калі ў вас ёсць ідэі ды энергія рабіць праекты для нашай будучай лічбавай дзяржавы, ласкава запрашаю далучыцца да ўдзелу!» — напісаў ён.

Што гэта могуць быць за праекты?

Усё, што можа прынесці карысць беларускаму грамадству. Усяму цалкам ці яго пэўнай частцы, якой бы маленькай яна не была. 

Праекты падтрымкі ды развіцця беларускай культуры, будаўніцтва суполак. Праекты салідарнасці ды ўзаемадапамогі. Адукацыя, здароўе (фізічнае і псіхічнае), грамадскія інстытуты. Фінтэх інструменты, падтрымка развіцця бізнэсу ды ініцыятыў. Усё, што вы можаце ўявіць сабе ў краіне здаровага чалавека. 

Што карыснага на хакатоне?

Вы можаце знайсці карысную параду ды ментарскую падтрымку ад вельмі крутых адмыслоўцаў з розных сфераў і досведам працы ў лепшых кампаніях Еўропы ды Свету. Магчыма, мы з Паўлам Ліберам таксама зможам быць вам карысныя.

Гэта шанец звярнуць увагу на ваш праект патэнцыйных карыстальнікаў, партнёраў ці інвестараў. 

Галоўнае — сустрэць гэткіх жа шалёных беларусаў, якіх можна набраць да сябе ў каманду, далучыцца да іх каманды ці знайсці партнёраў сярод іншых каманд! А такіх зарэгістравалася ўжо амаль 200 чалавек!

Але самае галоўнае — гэта чароўны штуршок, за 48 гадзін з дапамогай магутнай беларускай талакі нарэшце запіліць працоўны прататып таго, пра што ты даўно марыў!

Дзе гэта будзе?

Імагуру Вільня, Google for Startups Campus Warsaw ды анлайн. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0