Францыя разглядала трох кандыдатаў на папаўненне спіса: парыжскія дахі, свята вінаробства ў камуне Арбуа ў Бургундыі і багет. Перамог апошні.

Паводле даных канфедэрацыі пекараў і кандытараў, штодня французы купляюць каля дванаццаці мільёнаў такіх вырабаў. У краіне таксама праводзіцца конкурс на лепшы багет. Пекар, які перамагае, на год становіцца пастаўшчыком хлеба ў рэзідэнцыю прэзідэнта Францыі — Елісейскі палац.

За ўнясенне багета ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2018 годзе выступаў Эмануэль Макрон, заяўляючы, што гэты выраб — прадмет зайздрасці ўсяго свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юзік са станцыі Крулеўшчына / Адказаць
30.11.2022
Трэба і нам якія дранікі, ці клёцкі з душамі падаць  на спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА! А то нас апярэдзіць краіна Моксель. Яны і так кажуць -- картофельные бліны, древнейшее руское блюдо!
Пасля паспяховай рэгістрацыі ўкраінскага баршча, як спадчына ЮНЕСКА, то маскавіты пачалі такімі ванітамі плявузгаць, што аж вушы стынуць!!!
0
хамса / Адказаць
30.11.2022
а мой муж кажа, што па арэале распаўсюджанасці дранікаў можна прасачыць, як далёка прасціралася Вялікае Княства Літоўскае
0
хх / Адказаць
30.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, з дранікамі апярэдзяць хутчэй летувісы
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру