Супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем. За кратамі ён знаходзіцца з 4 лістапада. Раніцай гэтага дня ў Макарэвіча адбыўся ператрус.

Цяпер Сяргей Макарэвіч утрымліваецца ў Гродне. 

Сам фонд «Вяртанне» быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда. Ëн падтрымліваў шматлікія культурныя праекты.

Адрас для лістоў, бандэроляў і пераводаў: Турма №1. 230023, Гродна, вул. Кірава, 1. Макарэвічу Сяргею Іосіфавічу

Грашовыя пераводы вязням можна рабіць праз інтэрнэт-банкінг

Вось як пасылаць пераводы палітвязням з банкінгу Беларусбанка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру