Украінскі салдат пазіруе на фоне падбітага расійскага танка Т-80. Фота: AP Photo/LIBKOS

Расія, па звестках інстытута, планавала, што актыўная фаза спецаперацыі ва Украіне будзе доўжыцца 10 дзён, а акупацыя з мэтай далейшай анексіі завершыцца да жніўня. Для гэтага планаваўся вокамгненны захоп Кіева з адпаведнай кампаніяй дэзынфармацыі па адцягненні сілаў УСУ ад сталіцы краіны.

У самым пачатку УС Расіі ўдалося стварыць 12-разовую перавагу ў жывой сіле і ўзбраенні на ключавых напрамках. Сакрэтнасць на аператыўным узроўні была дасягнутая, але аказалася празмернай, што вылілася ў непадрыхтаванасць на тактычным узроўні пры адсутнасці запасных планаў.

Адразу пасля таго, як УС Расіі загрузлі ў канфлікце, гэта дазволіла УСУ («за кошт стойкасці, а не рэсурсаў») пачаць дзеянні на выбіванне і знясіленне. Баяздольнасць УС Расіі ў цэлым выявілася значна ніжэйшай за большасць заходніх ацэнак, пры гэтым расійскія комплексы ўзбраенняў аказаліся ў асноўным эфектыўнымі.

Аўтары выдзелілі пяць кірункаў «працы над памылкамі» УС Расіі, уключаючы перагляд канцэпцыі батальённых тактычных груп (БТГ) і «культуры ашуканства» пры дакладах наверх. Галоўныя ваенныя высновы.

  • У сучаснай вайне няма тылу, у тым ліку для сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню (арсеналы, рамонтныя заводы). Паражэнне наносіцца на ўсю аператыўную глыбіню — у першыя 48 гадзін УС Расіі паразілі 75% ключавых стацыянарных ваенных цэляў. УСУ пазбеглі непапраўных страт толькі за кошт дэзынфармацыі і разгрупавання.

  • У сучаснай вайне засталіся цалкам неабходнымі вялікія наяўныя запасы сродкаў паражэння і рэзервы магутнасцей для іх вытворчасці. Цяпер з краін НАТА імі валодаюць толькі ЗША.

  • Беспілотнікі ператварыліся ў вырашальны фактар вайны і павінны быць штатнай зброяй на ўсіх узроўнях. Яны ў пераважнай большасці павінны быць таннымі і масавымі, паколькі ўзровень іх страт у аперацыі дасягае 90%. Праблема выяўлення і падаўлення варожых беспілотнікаў адэкватна ўсё яшчэ не вырашана.

  • Высокадакладная зброя павінна прымяняцца эканомна і выбіральна, звычайныя ўзбраенні — забяспечваць «акно» для прымянення высокадакладных.

  • Маскіроўка на полі бою ад сучаснага комплексу сродкаў разведкі і навядзення вельмі абцяжараная. Палявыя ўмацаванні не абараняюць ад сучасных сродкаў паражэння, асабліва высокадакладных. Практычна адзіным спосабам абароны засталося максімальнае разгрупаванне ў спалучэнні з мабільнасцю, якія дазваляюць аператыўна збіраць ударнае злучэнне толькі на перспектыўным участку і толькі на час удару.

Ваенная перамога Украіны магчымая пры адэкватнай падтрымцы Захаду, але будзе вельмі цяжкай, рэзюмуе RUSI.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Йогев Пражский / Адказаць
01.12.2022
Наверное нет таких людей, которые бы не слышали про игру Sniper Elite. Суть серии игр про уничтожение фашистов в годы второй мировой войны. -К чему это я? А к тому, что вчера посмотрел выступление шефа НАТО Столтенберга. И судя по его выступлению должен сказать так: Если про наше время и войну в Украине будет делаться новая игра Sniper Elite, то роль НАТО там будет в героической передача одеял и генераторов. И главный герой вместо скрытных перемещений со снайперской винтовкой будет ездить на Ленд Ровере и раздавать шерстяные одеяла... В общем у меня испанский стыд, и это самая могущественное военная организация в мире...
0
Аля / Адказаць
02.12.2022
Думаем, даражэнькія - пра краіну і сябе ў ёй - у кантэксце цяперашняй сусветнай геапалітыкі. Бо час. Ай, пра што гэта я. Пайду лепш кактэйль зраблю. Молатава.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру