400-гадовы касцёл у Зембіне са скульптурай Божай Маці на франтоне — адзін з апошніх аб'ектаў барока, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты лічаць, што будынак быў узведзены ордэнам дамініканцаў у пачатку XVII стагоддзя. Першапачаткова пабудова была драўлянай і ў ёй жылі дамініканскія манахі. Калі ж у пачатку XVIII стагоддзя храм згарэў, то яго пабудавалі наноў ужо цагляным.

Касцёл дзейнічаў да 1932 года, пасля чаго яго закрылі савецкія ўлады. З тых часоў будынак не выкарыстоўваўся. У 2010 годзе руіны касцёла збіраліся знесці барысаўскія ўлады, аднак тады валанцёры прадухілілі знос. Але ніякіх мер па прадухіленні далейшага разбурэння не рабілася.

Вясной 2022 года частка фасада касцёла абрынулася і ён стаў уяўляць рэальную небяспеку. У выніку яго вырашылі проста разабраць. Спачатку ішла гаворка нават пра тое, што будынак разбяруць цалкам, але, здаецца, абмяжуюцца толькі фасадам. 

Адзінае, што было адразу вырашана захаваць — скульптуру Дзевы Марыі. Падчас дэмантажу касцёла яе часова змясцілі ў музей. Але, як выглядае, не цалкам, а кавалкамі.

Так выглядала скульптура на фасадзе раней

Чытайце таксама:

Касцёл у Зембіне пачалі зносіць

Разбяруць па цаглінцы. Вырашаны лёс старажытнага касцёла ў Зембіне

Пасля абрушэння сцяны касцёла ў Зембіне на дарозе побач з ім перакрылі рух. Што будзе далей са святыняй

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Вугалёк / Адказаць
30.11.2022
Наглядзелася Дзева Марыя на жыцьцё наша, чаго толькі ня бачыла і ня чула з таго фасаду. Мяркую, што яна хацела б спачыць, разам з тым касьцёлам, ведаючы да чаго мы прыйшлі й кім мы ёсьць...
0
злы / Адказаць
30.11.2022
Проста ганьба. Крыварукі чортавы
0
Максим Дизайнер / Адказаць
30.11.2022
Вот и все, даже скульптуру не сохранили. Теперь можно сносить под корень. В стране атеистов не может быть по другому.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру