Аргенціна выйшла ў плэй-оф, не сустрэўшы супраціву палякаў. Фота: Natacha Pisarenko / AP

Аргенціна выйграла ў Польшчы 2:0. Галамі вызначыліся ў другім тайме Алексіс Мак Алістэр і Хуліян Альварэс. У канцы першага тайма Ліянель Месі не забіў пенальці Войцеху Шчэнснаму.

Мексіка перамагла Саудаўскую Аравію 2:1. 

Аргенціна — 6, Польшча — 4, Мексіка — 4, Саудаўская Аравія — 3.

За кошт лепшай розніцы мячоў Польшча прайшла ў 1/8 фіналу (2:2 у палякаў супраць 2:3 у Мексікі). Але калі б мексіканцы выйгралі з лікам 2:0, то ўсё роўна ў плэй-оф выходзілі палякі за кошт меншай колькасці жоўтых картак.

Такім чынам, у 1/8 фіналу згуляюць у суботу Аргенціна — Аўстралія, а Францыя — Польшча ў нядзелю (18:00).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Улад / Адказаць
01.12.2022
Польскія футбалісты павінны дзякаваць саудітам, якія на апошніх хвілінах матча забілі адзін гол у вароты Мексікі.
1
Pan Saniok / Адказаць
01.12.2022
Jeszcze Polska nie zginęła!!!
2
Улад / Адказаць
01.12.2022
Улад, Перамога Мексікі з лікам 2:0 стварыла бы сітуацыю, калі Мексіка і Польшча мелі бы абсалютна аднолькавые вынікі ўсіх матчаў: нічыя паміж сабой, 0;2 з Аргенцінай, 2:0 з Саудаўскай Аравіяй. Ну і як бы выглядалі радкі №2 і №3 выніковай табліцы? :)))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру