Як растлумачыў начальнік аддзела вытворчасці прадпрыемства «Мінскрэклама» Уладзімір Вяршынін, брама з вежамі — гэта аснова ўваходнай групы. За ёй будзе знаходзіцца канцэртная сцэна, стылізаваная пад рыцарскі гарадок.
— Першапачаткова новыя вежы нядрэнна глядзеліся на праспекце Пераможцаў, і мы вырашылі іх перанесці на тэрыторыю навагодняй кірмашовай лакацыі, — растлумачыў У.Вяршынін.