Жанчына і мужчына (53 і 57 гадоў) набывалі квіткі ў адной з кас вакзала. Сямейная пара паміж сабой размаўляла гучна, пры гэтым яны жэстыкулявалі, так як з'яўляюцца інвалідамі па слыху. 35-гадовы нецвярозы мужчына, які знаходзіўся перад парай, расцаніў гэта як праяву агрэсіі ў яго бок. Ён схапіў за галаву мужчыну і некалькі разоў ударыў яго аб паверхню металічнай канструкцыі касы. Жонка пацярпелага паспрабавала заступіцца, але нецвярозы яшчэ некалькі разоў ударыў ахвяру ў галаву, пасля чаго сышоў з прыяцелькай з вакзала.

Ад атрыманых траўмаў 57-гадовы мужчына страціў прытомнасць. Відавочцы неадкладна выклікалі хуткую.

У яго дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, лінейны пералом лобнай косткі, удары абедзвюх лобных доляў галаўнога мозгу і іншыя пашкоджанні.

Неўзабаве міліцыя затрымала агрэсара. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абое, мужчына і яго прыяцелька, стаяць на ўліку ў нарколага ў сувязі са злоўжываннем спіртнымі напоямі, афіцыйна нідзе не працуюць, раней судзімыя.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя па чч. 1, 2 арт. 339 (злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб) і ч. 3 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця, здзейсненае паўторна), а яго саўдзельніца абвінавачваецца па ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да іх з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Doctor / Адказаць
01.12.2022
рузкий мир помноженный на алкоголь.     
0
Максим Дизайнер / Адказаць
02.12.2022
Doctor

Это беларуский мир. 30 лет стабильности, инвалидов нет, не пьют, не курят, стабильно десятилетия самые пьяные в Европе. И со скуки можно удавиться, что люди на глухонемых уже бросаются.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру