Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў параўнаў Херсон і Сталінград, калі яго папрасілі адказаць на пытанне, навошта расійскія войскі абстрэльваюць інфраструктуру ў горадзе, які лічаць сваёй тэрыторыяй.
«Ну, у нас і горад Сталінград быў нашай тэрыторыяй. І мы там немцаў білі і так білі, што яны адтуль уцяклі», — заявіў Лаўроў.
Лаўроў таксама адзначыў, што ўдары па энергетычнай інфраструктуры Расія наносіць з мэтай не дазволіць «напампоўваць Украіну смяротнай зброяй, каб забіваць рускіх».
Расія анексавала Херсонскую вобласць у пачатку кастрычніка. На той момант расійскія войскі кантралявалі практычна ўвесь рэгіён. У пачатку лістапада расіяне адступілі з Херсона на левы бераг Дняпра, а ў сам горад увайшлі УСУ.





