Фота: Michael Sohn / AP

«Раcія — я ў гэтым перакананы — не пераможа ў гэтай вайне. Бязлітасныя атакі на жыццёва важную інфраструктуру, на водаправоды і энергетычныя аб'екты, на ўкраінскія гарады і вёскі — гэта жудасная і ў той жа час адчайная стратэгія выпаленай зямлі», — заявіў Олаф Шольц.

Такую заяву для звычайна стрыманага ў сваіх ацэнках канцлера можна лічыць прэцэдэнтам, бо да гэтага ён толькі асцярожна казаў пра тое, што Расія «не павінна» перамагчы.

Палітолагі лічаць, што вясной Шольц недаацаніў сітуацыю, выказаўшы здагадку, што канфлікт паміж Расіяй і Украінай не будзе зацяжным. Верагодна, менавіта таму Германія не спяшалася з ваеннай дапамогай.

Раней на гэтым тыдні Шольц прыгразіў, што зробленае не сыдзе з рук. Паводле яго слоў, ніводны агрэсар не павінен сумнявацца ў тым, што Германія поўная рашучасці абараняць кожнага саюзніка і кожны сантыметр тэрыторыі альянсу «ўсімі наяўнымі сродкамі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Аскми / Адказаць
01.12.2022
Крупп и Хенкель уже кочегарят?
0
AlesGut / Адказаць
01.12.2022
Мы ўсе гэта і без шольца даўно ведаем
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру