Колькасць кампазіцый расійскіх выканаўцаў, якія ўваходзяць у рэйтынг найбольш папулярных песень сярод жыхароў былых рэспублік СССР, за год скарацілася амаль ва ўсіх гэтых краінах. Гэта вынікае з праведзенага РБК аналізу статыстыкі сэрвісу Apple Music, які фарміруе топ-100 самых папулярных кампазіцый па краінах свету. Аналагічны топ не створаны толькі для Грузіі (у Apple не тлумачаць, чаму хіт-парад менавіта для гэтай краіны адсутнічае). 

Як за год змяніліся хіт-парады постсавецкіх краін

Год таму, у снежні 2021-га, кампазіцыі расійскіх выканаўцаў былі запатрабаваны практычна ва ўсіх постсавецкіх краінах. Больш актыўна прадстаўнікоў расійскай эстрады, акрамя самой Расіі, слухалі ў Малдове і ва Украіне (там ім належала па дзевяць радкоў рэйтынга з дзесяці). Пры гэтым найменш папулярнымі расійскія музыканты былі ў Літве, жыхары якой аддавалі перавагу брытанцам Adele, Элтану Джону і Эду Шырану. У топ-10 гэтай краіны ўдалося трапіць толькі Люсі Чабоцінай і дуэту «Мумій Троля» і Дані Мілохіна.

Найбольш істотныя змены за год адбыліся ў перавагах украінскіх карыстальнікаў.

Калі год таму амаль увесь топ-10 для гэтай краіны быў прадстаўлены расійскімі музыкамі і толькі дзявятае месца займаў украінец Іван Дорн, то зараз адзінай расійскай спявачкай, якая трапіла ў рэйтынг, стала Instasamka з песняй «За грошы так».

Шэсць радкоў з дзесяці займаюць украінскія выканаўцы, яшчэ два — амерыканцы Lady Gaga і Eminem.

Сурʼёзныя змены адбыліся ў рэйтынгу Apple Music у Казахстане. Калі ў снежні 2021 года сем песень з топ-10 былі выкананы або расійскімі музыкантамі, або іх дуэтамі з казахстанскімі выканаўцамі, то зараз адзінай расійскай спявачкай у рэйтынгу зʼяўляецца Instasamka, якая займае дзявятае месца. Пры гэтым у хіт-парадзе павялічылася колькасць уласна казахстанскіх музыкаў: зараз ім належаць чатыры пазіцыі, а ўзначальвае чарт казахстанская спявачка Dequine.

Ніводнага расійскага музыканта не аказалася ў хіт-парадах Кыргызстана і Літвы.

У Беларусі таксама змяніліся густы — колькасць топавых расійскіх кампазіцый знізілася ўдвая.

Клас
98
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4