Затрымалі былога следчага — палітычная справа
Міліцыя ў Магілёве затрымала былога сілавіка. Ён быў затрыманы групай захопу. Губазікаўцы ў поўнай амуніцыі выцягнулі мужчыну з машыны.
На відэа ён кажа, што вучыўся на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС, а потым у 2012-2015 гадах працаваў у Следчым камітэце.
Таксама кажа, што ў 2020 годзе нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя тэлеграм-каналы» і пакідаў каментары ў інтэрнэце.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ