Фота: Dmitry Azarov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Эканаміст Дзмітрый Крук, старшы навуковы супрацоўнік BEROC, мяркуе, што галоўнай тэмай сустрэчы будзе цана на газ для Беларусі.

«Цана на газ не ўзгодненая і па сёння. А зараз гэта вельмі істотнае пытанне, бо менавіта нізкая цана на газ была адным з галоўных фактараў канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў, асабліва буйных. Найперш для «Гродна Азота» — гэта крытычна важна». 

Дзмітрый Крук

Летам цана для Еўропы дасягала 2000 даляраў за тысячу кубаметраў, цяпер яна складае 1000 даляраў.

Беларусь жа плаціць у расійскіх рублях цану, эквівалентную 128 далярам за тысячу кубаметраў. Гэта вельмі нізкі ўзровень, у разы меншы за цэны для Еўропы. 

Таму, лічыць эканаміст, цана на газ будзе пытаннем нумар адзін на будучай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна.

Ці будзе Лукашэнка прасіць наўпрост грошай? Пакуль незразумела, мяркуе Крук. Але магчыма.

«Апошняе, што было — 1,5 мільярда даляраў ад Расіі на імпартазмяшчэнне, але гэтую суму ўзгаднілі, яна нават адлюстраваная ў праекце бюджэту Беларусі, — нагадвае эканаміст. — Праўда,

у бюджэце стаіць лічба ў 2 мільярды. Адкуль возьмуцца тыя дадатковыя 500 мільёнаў? Напэўна, таксама з Расіі, прынамсі, я не бачу пакуль іншых крыніц. Гэта не такая істотная сума, але значэнне таксама мае.

Таксама, можа, будзе размова і пра доступ да расійскага рынку пазыкаў праз дзяржаўныя аблігацыі. Ну і традыцыйна можа будзе гаворка пра доступ на расійскі рынак, але там для беларусаў усё добра, асабліва на фоне сыходу з Расіі замежных вытворцаў». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Синяя Изолента / Адказаць
02.12.2022
Добытчик ты наш, все в дом тянешь, чтоб мы без тебя делали.
0
Дайте денюх / Адказаць
02.12.2022
Тут и козе понятно: Грошы и еще раз грошы.

Кстати, в тему сегодняшняя новость:
Россия повышает внутренние цены на газ с декабря на 8,5%
Министерство юстиции РФ зарегистрировало приказы ФАС России о повышении регулируемых цен на газ "Газпрома" с декабря 2022 года для всех категорий потребителей - и населения, и промышленности - на 8,5%.Следующее повышение цен запланировано на июль 2024 года.
0
Валянціна / Адказаць
02.12.2022
Синяя Изолента, Даўгі на некалькі пакаленняў беларусаў перад найгоршым ворагам краіны. Вось, што цягне гэны дабытчык. Жыруе цяпер ягоная сям'я - а аддаваць пасля ўсяму народу. Хіба што мы зробім як ісландцы ў час банкаўскага крызісу - пасля распаду мордару.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру