Вольга Анішчук

Вольга Анішчук — была затрымана 4 лістапада і неаднаразова пакараная адміністрацыйным арыштам. У ІЧУ Вольга абвясціла пра галадоўку — яна спіць на бетоннай падлозе, тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца дагала і прысядаць. 

Уладзіслаў Багамольнікаў — быў затрыманы 31 жніўня і з тых часоў неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам. Раней святар абвяшчаў галадоўку ў падтрымку Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Рамане Бандарэнку.

Наста Лойка — затрымана 28 кастрычніка і тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту, працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары. На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

Праваабаронцы заклікаюць:

— скасавання вынесеных у дачыненні да палітзняволеных судовых пастаноў і іх неадкладнага вызвалення;

— спынення рэпрэсій у адносінах да іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў; вызвалення ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і свабод;

— неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій супраць грамадзян краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру