Валерый Сахашчык. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Мы дамовіліся з украінскімі ўладамі, што будзе створана асобная вайсковая часць для беларусаў, якія ваююць за Украіну», — сказаў Сахашчык.

«Мы сфарміравалі новую воінскую часць, камплектуем яе. Задача яе ў першую чаргу — гэта абарона Украіны ад агрэсіі. Разам з тым мы хацелі б асцюдзіць гарачыя галовы ў Беларусі, якія, я мяркую, плануюць удзел у агрэсіі. Вельмі хацелася б, каб да гэтага не дайшло.

Гэта сіла, якая не пойдзе нейкім маршам на Мінск. Я разумею, што такія дзеянні немагчымыя цяпер, і наогул такія дзеянні магчымыя толькі па мандаце Рады бяспекі ААН. Ніводная з еўрапейскіх краін не дасць дазвол на сваёй тэрыторыі стварыць нешта для агрэсіі ў адносінах да іншай дзяржавы, — адзначыў Сахашчык. — Разам з тым, гэта сіла, якая ўраўнаважыць узаемаадносіны цяперашняй улады беларускай і большай часткі народу, якая выказалася на выбарах за перамены. І я ўпэўнены, што на сёння паўтарэнне сцэнару 2020 года немагчыма».

Паводле Сахашчыка, новае вайсковае фарміраванне будзе ўкамплектаванае сучасным узбраеннем, у тым ліку і артылерыяй. Лепшае забеспячэнне дазволіць, паводле яго, мінімізаваць чалавечыя страты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

12
ДУКавец / Адказаць
02.12.2022
Ня будзе гэта працаваць. А прымусова беларусаў не загоніш, хучэй папросту спыняць кантракты. Хто хацеў - ужо далучыўся да існуючых беларускіх фармацый. Але ж, заявы даваць - не з кулямёта страляць.
1
Валярына / Адказаць
02.12.2022
Слуцкі Збройны Чын быў жэстам адчаю - альбо апошняй надзеі - як хочаце. Але цяпер хацелася б, каб сапраўды мужныя беларусы дамагліся свайго. Бо хопіць ужо гераічных паразаў. Час на адну перамогу - адну на ўсіх.
19
Федя / Адказаць
02.12.2022
Теперь понятно для чего Лукашенко нужен Позняк и протащенный в кабинет Тихановской Позняку на помощь Сахащик. Для того чтобы беларуские добровольцы были заперты в Украине и не пошли освобождать страну. Позняк больше ничем не занимается кроме критики Тихановской. А Сахащик все время восхищается Лукашенко. Одна шайка.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру