Расія правяла некалькі серый масіраваных ракетных абстрэлаў, мэтай якіх назвала энергетычную інфраструктуру. Сотні тысяч чалавек засталіся без цяпла і святла перад зімой, а расійскі прэзідэнт у пятніцу назваў гэта адказам на ўдары па расійскіх аб'ектах, у тым ліку па мосце ў анексаваны ў 2014 годзе Крым.

«Сакратар РНБА падкрэсліў, што ўкраінскія войскі СПА збіваюць 75—90% ракет. Данілаў спрагназаваў, што можна чакаць яшчэ тры—чатыры абстрэлы вялікай магутнасці», — паведамляе прэс-служба РНБА. Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўсе ракеты трапляюць у цэлі.

Данілаў сцвярджае, што колькасць ракетнага ўзбраення на тэрыторыі Расіі імкліва памяншаецца, з-за чаго расійскія ўлады «вымушаныя шукаць дадатковыя пастаўкі па ўсім свеце». Масква адмаўляе дэфіцыт ракет і не заяўляла аб планах спыніць масіраваныя абстрэлы Украіны.

Данілаў таксама сказаў, што інфармацыя аб перадачы Іранам балістычных ракет Расіі на гэты момант не пацверджаная.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру