Фота: Delfi.lt

Па словах кіраўніка MTZ Traktorius Віргіліуса Ліберыса, банкаўскі рахунак дылера беларускага вытворцы быў замарожаны яшчэ ў чэрвені. Цяпер кампаніі не застаецца нічога іншага, як завяршаць дзейнасць і ліквідавацца. Па даных літоўскіх рэестраў, летась выручка MTZ Traktorius склала €1,3 млн, дылер атрымаў страту ў памеры €18 тыс., у кампаніі працавалі 3 чалавекі.

У цяперашні час у санкцыйны спіс, які складае FNTT на падставе рашэнняў Еўрасаюза, уваходзяць 16 кампаній з заснавальнікамі з Беларусі і Расіі. Актывы яго фігурантаў замарожаныя.

З юрыдычных асоб з беларускім капіталам, акрамя MTZ Traktorius, у стоп-ліст патрапілі Prekybos namai BMZ-Baltija, Belintertrans Baltic і тры кампаніі, звязаныя з бізнэсоўцам Аляксандрам Шакуціным, — ЕМ Systems, EM Industry і Amkodor Baltic.

Чытайце таксама:

«Мы, груба кажучы, кампанія Лукашэнкі». Прадавец беларускіх трактароў у Літве спыняе дзейнасць з-за санкцый

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру