Ён заявіў, што цяпер ва Украіне «на карту пастаўленыя прынцыпы Статута ААН, а менавіта тэрытарыяльная цэласнасць і нацыянальны суверэнітэт», і што Францыя працягне аказваць падтрымку Кіеву.

«У найбліжэйшыя тыдні мы павінны будзем дапамагчы Украіне выстаяць… [мы павінны будзем] пазбегнуць эскалацыі і дакладна ўмяшацца, каб абараніць [украінскія] электрастанцыі і падрыхтавацца да таго дня, калі ўсе вернуцца да перамоваў», — сказаў Макрон.

Французскі лідар сказаў, што падчас візіту ў ЗША абмеркаваў з прэзідэнтам Джо Байдэнам «архітэктуру бяспекі, у якой мы хочам жыць заўтра». Макрон таксама нагадаў пра асцярогі Расіі з нагоды таго, што NATO «прыйдзе да яе дзвярэй».

«Гэтая тэма будзе часткай фактараў міру, і таму мы таксама павінны падрыхтавацца да яе: што мы гатовыя зрабіць, як мы абаронім нашых хаўруснікаў, даючы пры гэтым гарантыі ўласнай бяспекі Расіі ў той дзень, калі яна вернецца за стол [перамоваў]», — заявіў прэзідэнт Францыі.

У чэрвені 2022 года Эмануэль Макрон заявіў, што Расію «нельга зневажаць, каб, калі баі спыняцца, можна было знайсці выхад з сітуацыі дыпламатычным шляхам». Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба адказаў, што «Расія прыніжае сябе сама».

Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што Расія не зацікаўленая ў мірных перамовах з Украінай, але спрабуе пераканаць краіны Захаду ў адваротным, каб тыя загадзя пайшлі на саступкі самі і схілілі да іх Украіну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Нязгодны / Адказаць
03.12.2022
Эмануэль Макрон заявіў, што Расію нельга зневажаць


https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/304642
Ну, як тут не згадаць маршала Петэна, урад Вішы. Таксама вырашылі не зневажаць гітлераўскую Германію - 76 тысяч дэпартаваных габрэяў, французская дывізія СС — «Шарлемань» ды яшчэ шмат чаго ад 1940 да 1945 гадоў.
0
:) / Адказаць
04.12.2022
хутка з’явіцца новы выраз - лухту макроніць)
0
Ласка / Адказаць
04.12.2022
Хмануель.....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру