На востраве Ява адбылося вывяржэнне вулкана. Улады выпусцілі папярэджанне аб максімальным узроўні небяспекі
Вулкан, які прачнуўся ў Інданезіі, выпусціў слуп попелу і дыму на вышыню 1,5 кіламетра.
Пачалася эвакуацыя людзей з правінцыі Усходняя Ява. Аб разбурэннях і пацярпелых пакуль не паведамляецца.
Роўна год таму ў выніку вывяржэння вулкана Семеру загінулі 50 чалавек.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ