«Пропуск у ліставанні на гэты раз быў выкліканы не ШІЗА, а […] захворваннем на «неназываемую вірусную інфекцыю». Зараз мне істотна лепей. Тым болей, што змяніў абстаноўку — 21.11 мяне часова перавялі з адзіночкі ў медсанчасць па выніках рэнтгена. Сказалі, што у мяне выяўлена «правабаковае запаленне лёгкіх». Мушу прымаць антыбіётыкі. Але нарэшце сёння пазбавіўся тэмпературы, якая дагэтуль была пастаяннай на ўзроўні ~ 38°С», — напісаў палітык.

Ён таксама расказаў, што нармалізаваўся і апетыт, ён зноў пачаў чытаць газеты і часопісы.

«Дарэчы, наконт апетыту — у тыя пяць «вясёлых» дзён — з 11.11 па 15.11, калі ўсё адразу (вялікая тэмпература, амаль бесперапынная арытмія, галаўны боль і г.д.), то апетыт быў зусім знік, ванітавала нават пры думках аб тлустым, салодкім і г.д. Я тады скарыстаўся гэтым і амаль перастаў есці. Дні тры, мінімум, дык толькі піў. Каб не карміць варожы вірус-агрэсар. І гэта дапамагло — мне стала рабіцца лепей. Думаю, што калі згаладалы арганізм шукаў па клетках, чаго з'есці, і сустракаў вірус, то ён яго таксама еў. Так і выкараскаўся. […] Пішу лісты я зараз доўга».

Ліст датаваны 24 лістапада.

Клас
74
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
0