Мужчыну споўнілася 35 гадоў. Раней ён быў судзімы за незаконны абарот псіхатропаў. А ў лютым гэтага года купіў не менш за 19,15 г марыхуаны, якую планаваў збыць. Захоўваў наркотык пад балконам суседняга дома, расфасаваны па зіп-пакетах. Улетку яго падчас агляду мясцовасці знайшлі і канфіскавалі міліцыянты.

Была заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 (незаконнае з мэтай збыту набыццё і захоўванне наркотыкаў) КК. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0