Дакумент прадугледжвае забарону прапаганды «нетрадыцыйных адносін», педафіліі, змены полу сярод падлеткаў у інтэрнэце, СМІ, кнігах, кіно і рэкламе. Акрамя таго, згодна з законапраектам, за прапаганду ЛГБТ магчыма выдварэнне іншаземца з Расіі.

Караць за «прапаганду» ЛГБТ будуць штрафам да 400 тысяч рублёў для грамадзян, да 800 тысяч для службовых асоб і да 5 млн расійскіх рублёў для юрыдычных асоб. 

За распаўсюджанне сярод непаўналетніх «інфармацыі, якая дэманструе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, альбо здольнай выклікаць у іх жаданне змяніць пол», прапануецца штрафаваць грамадзян на суму да 200 тысяч рублёў, службовых асоб — да 400 тысяч, юрыдычных асоб — да 4 млн.

Раней законапраект аб забароне «прапаганды ЛГБТ» быў прыняты Дзярждумай у першым чытанні 27 кастрычніка. У працэсе абмеркавання дэпутаты прапаноўвалі ўвесці не толькі адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць за паўторныя парушэнні, але гэтая папраўка была адхіленая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Без мыла / Адказаць
05.12.2022
Пуцiна так атымелi ва Украiне, што яму цяпер любая анальная тэма здаецца балезненай
0
Интересно / Адказаць
05.12.2022
Мальчика в пупок целовать это гомосятина педофилия или всё сразу?
0
a.hto.tam.idze / Адказаць
05.12.2022
Ну ўсё, цяпер зажывуць! З алкагалізмам яшчэ б зрабіць нешта...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру