Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Мінскі райвыканкам можа прымаць у эксплуатацыю будынкі на зямельных надзелах, выдадзеных да 1 верасня 2022 года», — расказаў Раман Вараўка. У ягоным Мінскім раёне такіх будынкаў было 535, да цяперашняга часу ўжо ўзаконілі 233.

Вараўка адзначыў, што ўласнікам трэба здаваць усе дакументы не ў «адно акно», а ва ўпраўленне архітэктуры і будаўніцтва выканкама. Працэдура павінна быць праведзена на працягу месяца. Сам указ носіць часовы характар і дзейнічае да 1 студзеня 2025 года.

Акрамя заявы, уладальнікі павінны падаць дакументы, якія пацвярджаюць права карыстання зямельным участкам і ведамасць тэхнічных характарыстык на капітальныя пабудовы. У самой заяве трэба засведчыць згоду паўналетніх грамадзян, якія маюць права валодання і карыстання гэтым будынкам.

Чыноўнік звярнуў увагу, што пабудова павінна размяшчацца на адпаведнай адлегласці ад мяжы суседскага ўчастка. Калі ёсць адхіленні па адлегласці паміж суседзямі, давядзецца прынесці натарыяльна завераную згоду іншага землекарыстальніка.

Акрамя таго, ва ўказе дакладна агаворана, што будынак павінен адносіцца да 5-га класа складанасці. Гэта азначае, што гаспадарчая пабудова мусіць быць аднапавярховай.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1