У адпаведнасці з новым пагадненнем, Расіі дазваляецца экспартаваць нафту марскім шляхам у трэція краіны, выкарыстоўваючы танкеры краін «Вялікай сямёркі» або ЕС, а таксама паслугі іх страхавых кампаній і фінансавых арганізацый толькі ў тым выпадку, калі нафта набыта па цане ў межах устаноўленай столі.

Расія заяўляе, што новыя рашэнні Захаду толькі дэстабілізуюць глабальныя энергетычныя рынкі, але ніяк не паўплываюць на здольнасць Масквы фінансаваць сваю так званую спецыяльную аперацыю ва Украіне.

Між тым, па інфармацыі газеты Financial Times, у святле новых мер Турцыя запатрабавала, каб кожны танкер, які праходзіць праз яе пралівы, прад'явіў поўнае страхавое пакрыццё.

Таму цяпер танкеры, першы з якіх прыбыў у турэцкія воды яшчэ 29 лістапада, вымушаныя былі стаць на якар у праліваў Басфор і Дарданелы, якія злучаюць чарнаморскія парты Расіі з міжнароднымі рынкамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Geometrist / Адказаць
06.12.2022
А на фотцы, гэта што? танкеры?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру