Фота: УНІАН
«Пацярпелых няма. Пажар лакалізуецца. Усе спецслужбы працуюць на месцы», — напісаў Старавойт у тэлеграм-канале.
У панядзелак раніцай Мінабароны Расіі заявіла, што ўкраінскімі беспілотнікамі былі атакаваныя два расійскія вайсковыя аэрадромы за сотні кіламетраў ад лініі фронту.
У выніку ўдару па аэрадроме Дзягілева пад Разанню загінула трое і было паранена чацвёра вайскоўцаў, а выбух на аэрадроме Энгельса «пашкодзіў абшыўку корпуса двух самалётаў».