Фота: AP

Фота: AP

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Можем объяснить» са спасылкай на тры не звязаныя паміж сабой крыніцы ў ваенкаматах розных рэгіёнаў.

Па звестках суразмоўцаў канала, прадпісанні пачаць узмоцненую працу па мабілізацыі на вайну ва Украіне ваенкаматы ў рэгіёнах атрымалі ад Мінабароны. Афіцыйна аб'яўляць мабілізацыю ўлады не плануюць.

Крыніца ў пецярбургскім камісарыяце распавяла каналу, што ваенкаматы папярэдзілі аб тым, што «будзе шмат працы ў студзені, лютым». Крыніца ў маскоўскім камісарыяце дадала, што супрацоўнікаў абавязалі «перагледзець справы прызыўнікоў і кантрактнікаў для адпраўкі ім позваў і прыцягнення да мабілізацыі».

«Што рабіць — незразумела. Афіцыйна мабілізацыю так і не скончылі, а цяпер усё пераклалі на рэгіёны. Але калі раптам здарацца памылкі (а яны абавязкова будуць), то адказваць будуць шараговыя супрацоўнікі ваенкаматаў і іх начальнікі», — патлумачыла крыніца ў ваенкамаце аднаго з рэгіёнаў на паўночным захадзе.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9