Пакет, што атрымала пасольства ў Іспаніі. Фота: «Еўрапейская праўда»

Па даных паліцыі Іспаніі, новыя пакеты былі адпраўленыя ў пасольства Украіны ў Мадрыдзе, а таксама консульствы ў Барселоне і Малазе, але супрацоўнікі службы бяспекі перахапілі іх у офісе нацыянальнага паштовага аператара краіны.

У канцы мінулага тыдня аб атрыманні пакетаў з вачыма жывёл паведамлялі ўкраінскія пасольствы ў Венгрыі, Нідэрландах, Польшчы, Харватыі, Італіі, Чэхіі і Іспаніі.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба назваў гэтыя лісты «спланаванай кампаніяй тэрору і запалохвання пасольстваў і консульстваў».

Лісты з выбухоўкай

Пасылкам з вачыма жывёл папярэднічалі бандэролі з выбухоўкай, выяўленыя сіламі бяспекі Іспаніі ў карэспандэнцыі для некалькіх кампаній і арганізацый. У іх ліку быў і ліст з бомбай, адпраўлены на імя прэм'ер-міністра Іспаніі Пэдра Санчэса.

30 лістапада адна з замініраваных бандэроляў узарвалася ў двары будынка амбасады Украіны ў Мадрыдзе. Тады пацярпеў яго супрацоўнік, які адкрыў пасылку.

Пакуль вядома аб шасці бандэролях з выбухоўкай:

24 лістапада — выяўленне выбухоўкі ў лісце на імя прэм'ер-міністра Пэдра Санчэса (распавялі пра гэта толькі 1 снежня);

30 лістапада — выбух у амбасадзе Украіны ў Мадрыдзе, перахоп лістоў з выбухоўкай у кампаніі Instalaza, якая вырабляе зброю, на паўночным усходзе Іспаніі;

1 снежня — адразу тры бомбы: на авіябазе Тарэхон-дэ-Ардас пад Мадрыдам, у іспанскім Міністэрстве абароны і амбасадзе ЗША.

У суботу іспанская паліцыя паведаміла, што ўсе шэсць лістоў з бомбамі, мяркуючы па наяўнай інфармацыі, былі адпраўленыя з горада Вальядалід на паўночным захадзе Іспаніі.

МЗС Украіны выказаў здагадку, што людзі пераследвалі адну мэту. «Не будучы здольнымі спыніць Украіну, нас спрабуюць запалохаць на дыпламатычным фронце. Магу адразу сказаць, што спробы марныя. Мы і далей будзем эфектыўна працаваць на перамогу Украіны», — сказаў на мінулым тыдні міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

На мінулым тыдні невядомыя таксама запэцкалі экскрэментамі дзверы кватэры ўкраінскага пасла ў Ватыкане. А пасольства Украіны ў Казахстане атрымала лжывае паведамленне аб мініраванні, паведаміў спікер МЗС краіны Алег Ніколенка.

Новыя пасылкі з вачыма жывёл у панядзелак выявілі супрацоўнікі службы бяспекі паштовага аператара Іспаніі, якія паведамілі пра гэта паліцыі. Па словах крыніцы агенцтва Reuters, паліцыянты не знайшлі ў пасылцы выбуховых рэчываў.

Па словах Ніколенкі, разам з затрыманымі ў панядзелак трыма пасылкамі ўсяго МЗС Украіны вядома ўжо аб 21 спробе адправіць падобныя лісты або бандэролі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
A / Адказаць
06.12.2022
Можа там былі вочы лаўрова?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру