«Працягнем працаваць у YouTube. Выключымся з кабельных сетак часова. Страцім грошы. Будзем атрымліваць новую ліцэнзію ў іншай краіне», — паведаміла Сіндзеева.

«Дождь» спыніць вяшчанне ў кабельных сетках 8 снежня, рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі прыняла Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі. У Латвію тэлеканал пераехаў гэтым летам пасля блакавання ў Расіі.

Пастанову аб ануляванні ліцэнзіі «Дождя» ў Латвіі прынялі пасля скандалу, які пачаўся праз словы журналіста тэлеканала Аляксея Карасцялёва. 1 снежня ў выпуску праграмы «Тут і цяпер» Карасцялёў звярнуўся да гледачоў і папрасіў дзяліцца з каналам інфармацыяй аб праблемах у расійскай арміі. «Мы спадзяёмся, што многім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з абсталяваннем і проста элементарнымі выгодамі на фронце», — сказаў ён. Гэтыя словы ў Латвіі інтэрпрэтавалі як падтрымку расійскай арміі «Дождем», хоць і сам журналіст, і тэлеканал гэтую версію зняпраўдзілі. Кіраўніцтва тэлеканала назвала выказванне непрымальным і спыніла супрацоўніцтва з Карасцялёвым.

Акрамя слоў журналіста ва ўладаў Латвіі былі і іншыя прэтэнзіі да працы тэлеканала — ён атрымаў штраф праз паказ карты з Крымам у складзе Расіі. Таксама тэлеканал абвінавачвалі ў незабеспячэнні гукавой дарожкі на нацыянальнай мове.

«Я цяпер пра ўсё шкадую». Гендырэктарка «Дождя» пракаментавала сітуацыю вакол адклікання ліцэнзіі

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0