У Нацбанку адказалі на пытанне, колькі будзе каштаваць даляр у наступным годзе
У Нацбанку адказалі, колькі будзе каштаваць даляр у наступным годзе. Адказаць на гэта пытанне паспрабаваў у эфіры СТБ начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі эканамічнага аналізу Нацбанка Беларусі Дзмітрый Мурын.
На пытанне вядучага «Колькі будзе каштаваць даляр?», ён адказаў: «Я не ведаю».
Потым удакладніў, што сярэднегадавы курс, які прагназуецца на 2023 год, — 2,78 рубля.
Дарэчы, сёння даляр падаражэў больш чым на дзве капейкі да 2,4761 рубля. У пачатку года даляр каштаваў 2,5481 рубля. Максімальнае значэнне было 15 сакавіка — 3,3195. Найменшы курс быў 20 лістапада — 2,4077 рубля.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ