Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле:
— ч. 1 арт. 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў сувязі);
— ч. 2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
— арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
— ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
— ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі);
— ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі);
— ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
— ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак);
— арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Вядома, што пракурор прасіў асудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Сянько абмежаваўся дзевяццю гадамі калоніі.
Сяргея Нялепку ў сакавіку 2022 года затрымаў ГУБАЗіК па Гродзенскай вобласці. На камеру ён сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за ўдзел у «дэструктыўных чатах», у якіх мужчына «заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі». У снежні КДБ унёс мужчыну ў «спіс тэрарыстаў», таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.
Падтрымаць Сяргея лістамі салідарнасці і пасылкамі можна па адрасе: Турма № 1,230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Нялепка Сяргей Алегавіч





