Украінскія вайскоўцы не ўдакладняюць, супраць якіх аб'ектаў былі накіраваныя ўдары беспілотнікаў і ці патрапілі якія-небудзь з іх у цэль.
У ноч на сераду карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі размяшчаць відэаролікі, у якіх чутная характэрная для іранскіх дронаў праца рухавіка.
Раніцай кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што сілы СПА збілі «ўсе восем варожых беспілотнікаў, якія вораг накіраваў на вобласць». Па яго словах, «папярэдне, гэта былі «Shahed-136».
Паведамлялася аб нападах дронаў і ў іншых рэгіёнах краіны.
Апошні раз армія РФ выкарыстала дроны «Шахед» падчас налётаў 17 лістапада, з тых часоў пра іх ужыванне не паведамлялася.





