У гэты перыяд запланавана перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і асабовага саставу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, ужыванне імітацыйных сродкаў паражэння ў навучальных мэтах.

«Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі.

Варта адзначыць, што як «акты тэрарызму» ў апошнія гады лукашэнкаўцы інтэрпрэтуюць спробы грамадзян ажыццявіць базавыя грамадзянскія правы, такія, як права абіраць і быць абраным, свабоду слова і сходу. А сілавыя структуры РБ пастаўленыя на службу інтарэсам іншай дзяржавы — Расійскай Федэрацыі.

Войскі РФ ужо амаль год прысутнічаюць на беларускай тэрыторыі і з Беларусі ў лютым 2022 года ажыццявілі агрэсію супраць Украіны, пры дапамозе лукашэнкаўскіх сілавых структур, якія ўзялі на сябе тылавое забеспячэнне аперацыі.

Сотні беларусаў, якія пратэставалі супраць вайны ці ажыццяўлялі акцыі антываеннага сабатажу, зняволеныя, многія з іх — па абвінавачванні ў здзяйсненні актаў тэрарызму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Справка / Адказаць
07.12.2022
Перед 11 апреля 2011 года тоже проводились учения...
0
123 / Адказаць
07.12.2022
А метро то мы помним...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру